 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Даверасьнёўская Вільня. Ціхім восеньскім ранкам Вуліцай Вострабрамскай Крочаць Кушаль з Арсеньневай. Ля муроў базыльянскіх Яны вітаюцца з Танкам – Танк падазрона хістаецца: Мо, ад натхненьня, А мо, на Завальнай Ізноў была п’янка. Магістр Антон Луцкевіч Выходзіць на ганак гімназіі І, уздымаючы вочы Да верасьнёўскага сонца – Дарма, што сьляпы, як крот – Мружыцца па-масонску. Куды толькі глядзіць Пан дырэктар, Астроўскі? Зрэшты, абы не на ўсход – Гэта і Танк пацьвердзіць. Акінчыц з Казлоўскім Сядзяць за півам у кнайпе І, нібыта Калядаў, Чакаюць свайго лістападу. У пабернардынскім касьцёле Чытае казань Гадлеўскі: Нешта пра шкоду ад піва І, увогуле, алкаголю. Але насамрэч жахліва Толькі адно: ніколі, Мы не пабачым Даверасьнёўскай Вільні. Ніколі.
26/27.6.2009.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|