Дзяды жылі на беразе ракі, А потым адышлі на іншы бераг. Нас разьдзялілі доўгія вякі Чужое мовы, звычаяў і веры, Але мы чуем продкаў галасы І адчуваем іхнюю прысутнасьць, Прыходзячы ў сасновыя лясы, Якія ад адчаю берагуць нас. Мы вернемся, як абяцалі ім, Мы выжывем – хай гэта немагчыма, І праз тысячагоддзі паглядзім У будучыню іхнымі вачыма, Бо мы сабе ня крэсьлілі мяжы І будзем жыць і множыцца бясконца, У краі, дзе каменныя крыжы Растуць, сагрэтыя праменьнем сонца.
|
|