РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Багдановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Па ляду, у глухім бары,
Дзе, ля ральлі стаяць тры хаты,
Мужык ідзе, – на сьвітцы латы,
А сам няхібкі, хоць стары.
 
З чупрынай белаю, як лунь,
І з барадою сьнегавою,
Зямлёй прапахшы і сасною,
Ён пільна ўсё глядзіць на рунь.
 
«А каб ты здох! Бач, па расе
Хтось трапіў к збожжу ад крыніцы;
Ды вось і вузкі сьлед капытца:
Алені тут былі ў аўсе.
 
Ўсё зьнішчуць, падлы, хоць ня сей, –
Не дачакаеш умалота!
А тут яшчэ цераз балота
Не прабярэшся да людзей».
 
Снуюцца хмарай камары;
Кішмя кішаць у зёлках гады;
Падшывам абрастаюць ляды...
Зьвядуць, зьвядуць людзей бары.
 
Даўно пачаў «хадзяін» дбаць,
Каб пушча тут была нанова,
Ды толькі ведае дзед «слова»,
А то дабра бы не зазнаць.
 
[1909–1912]
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.