РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Анатоль Сыс
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Сто крокаў да сьвітаньня
Сівое неба – коні ў яблыках,
Да сьвітаньня сто крокаў
На чорныя, цёплыя грудзі зябліва
Зярнятамі падаюць зоркі.
 
Сто зорак – сто крокаў.
Раса на мяжы сьвітаньня...
Барвовае сонца... конскае вока...
Тайна.
 
Брыдуць крумкачы баразной. Як людзі
Віновыя птушкі.
Уніз па полі ральля заблудзіць –
Каса з падушкі.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.