РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Анатоль Сыс
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Жанчына
– Паміж намі агонь. Калі ты кахаеш – ідзі да мяне.
I тады, нават зьнявечаную, буду кахаць цябе яшчэ
Мацьней, чым да полымя.
– Ты – садыст, мой мілы.
– Так, але ў мяне ёсьць апраўданьне: я закаханы.
– У такім разе – тваё апраўданьне ў агні.
Ідзе да мяне, мой мілы.
I я згарэў. Затое апраўдаўся, мая любая.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.