РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Анатоль Сыс
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Забойства ў Нью-Ёрку
Далоні ў крыві, мая Ёка, японская жрыца.
Жанчыны на вуліцах плакалі, як па сваім.
О, гэтая зорка з пуцінай над прорвай у жыце...
На веях Амэрыкі сьлёзы пашкодзілі грым.
 
«Лятучая мыш, незвычайная пеўчая птушка»
Эвангельлем ад сябе асьвятляла натоўп пусты.
Нямы музыкант на аматарскіх кінастужках
Адзін-адзінюткі абраньнікам кулі застыў.
 
Нью-Ёрк быў заўсёды тваім улюбёным домам.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца Водгукі
2009–2019. Беларусь, Менск.