 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Вячэра перад Купальлем... Мне чуецца, як зьвіняць Пашкевічанкі каралі, На нітцы іх сорак пяць. Наўмыснасьць ці супадзеньне: Гэты журботны лік... Ставілі на калені Паўстанцаў амаль жывых. Сканалі, ды ўсё ж не сталі, Помнілі, як Кастусь Ступіў на сьмяротныя шалі З думаю пра Беларусь. – Ты з намі, ты з намі, браце! – Мне чуецца, як крычаць Няскораныя паўстанцы З ратугамі на плячах.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|