РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Анатоль Сыс
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Якое б жыта ні ўрадзіла,
Але калі яно расло
Пад песьні жаўрукоў радзімы, –
Мілей ня знойдзеш каласоў.
 
Адзіны дотык іх гаючы
Заменіць сотні мудрых кніг.
О лан, вятрыскамі агучаны,
Мой верш жытамі ўскалыхні!
 
А калі доля быць паэтам,
Дык мерай спраў маіх ці слоў
Мне будзе не цнатлівасьць кветак,
А важкасьць сьпелых каласоў.
=
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца Водгукі
2009–2019. Беларусь, Менск.