РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Анатоль Сыс
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Каля твайго парога
Вясёлка над Беларусьсю –
Гэта мая мара,
Ляцяць пад вясёлку гусі,
Нібы пад вянец, па парах.
 
Туманы над Беларусьсю –
Гэта мая самота,
Да белай зямлі тулюся,
Аб ёй мой найпершы клопат.
 
Завеі над Беларусьсю –
Гэта мае пакуты,
Ды я ўсё адно, як бусел,
Да гэтай зямлі прыкуты.
 
Грымоты над Беларусьсю –
Гэта мае трывогі
Па песьнях зьнябытых гусьляў
Каля твайго парога.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.