Не кувай, зязюля, у зялёным гаю, Бо цябе у сьведкі я не пазаву. Не кувай, зазюля, я не загадаю, Я не загадаю, колькі пражыву. Для чаго мне жыці і цярпець пакуты?! Дык нашто аб жыцьці у цябе пытаць, Калі ў родным краі, ланцугамі скуты, Не магу спакойна ні заснуць, ні ўстаць?
13.XI.1943
|
|