 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Руку аднагодак працягвае мне, Пацісну я куксу ў шрамах, бы ў разорах, I порахам ды марганцоўкай дыхне З раённай бальніцы «палата мінёраў». Далёка на захад адкочваўся гром. Гулялі ў вайну мы – у нашых і немцаў, Вайна ж, пазалёгшы за кожным кустом, Глядзела навокала позіркам немым. Мы рана сталелі ў зямлянках сырых, Але забываліся цацкі няскора. I рваліся «цацкі»... I ўрач гаварыў: – Яшчэ папаўненьне ў палату мінёраў... Здавалася, ў цішы рыпела зямля На восі – нібы на пратэзе – у зморы. Пасьля перавязкі (ой, раны смыляць!) Сьпявала «Арлёнка» палата мінёраў. Вятрыска лісты нам на шыбіну клаў, Рабіны рукамі здаровымі гойдаў. I доўга ня мог нас даклікацца ў клас Той верасень сорак чацьвёртага года... З пустым рукавом сын вярнуўся дамоў, А маці, як яблыня, белая з гора... Хай порахам толькі запахне ізноў, Вы ўчуеце, хлопцы з палаты мінёраў! Ты помніш: асколак абвугліла кроў, Ты ведаеш міны здрадлівы нораў... Белабілетная ў дваццаць гадоў, – Ты ў першым запасе, палата мінёраў!
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|