РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
А бяседа цячэ...

Ідзі, кумок, касі мяту –   
Накрый куме хату.
Ідзі, кумок, касі сена –
Накрый куме сені...
#З народнае песьні

 
Бутлям з горкім, зь мядовым
Угінаць сталяніцы,
А бяседнаму слову
Ручаінаю ліцца.
 
З поду ўзятаму хлебу
Крута ўсыпацца сольлю.
I спазьняцца ня трэба
На бяседу ніколі.
 
Позна прыйдзеш – ласкава
Скажуць:
                      – Хлопец ня жвавы,
Каб шырэй ты ступаў,
Дык на чарку б папаў!
 
Пояць хмельнай сытою,
Кормяць стравай сытою.
Адразаюць акрайчык,
Каб быў сын Мікалайчык.
 
Зь імі разам пад дзень
Запяеш ты заўзята,
Як на куміну хату
Дождж ідзе, сьнег падзе.
 
Галава забаліць
Ад вясёлага тлуму,
Будзеш разам маліць
Зь імі добрага кума,
Каб ішоў касіць мяту –
Накрыў куме хату...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.