 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
#I Зьвідна відна палазьня, як шляк, На пухкай хусьціне сьнежнай роўнядзі. Рассыпаны просам Млечны Шлях. Пільнуйся сьлядоў капытоў і ў роў ня йдзі. ...Жанчына брыдзе, цялушку вядзе. Рагуля сьвеціць белай залысінкай. Дзе пысу цялушцы змачыць у вадзе? А да наступнага хутара – ня блізенька. Ідзе сорак пяты... Мароз пячэ, Ад замеці цёмна – ступае вобмацкам. Жанчына цялушку Купіла ў яшчэ Некалектывізаванай вобласьці. Прыйшлося машыну прадаць. Да вайны ж Была жанчына краўчыхай Яніхай. Муж мёртвы. Сын хворы. Каго вініць? Будзе лыжка сьмятаны свая няхай!..
#ІІ Мама! Я помню – у хату ты Прынесла мароз і ўсьмешку цёплую. А потым намёрзлыя капыты Па сьлізкаму ганку спалохана топалі. У сенцах стаяла цялушка. Сьцяна Нас разьдзяляла з рахманай Лысоняю. Мы чулі, як дыхала цёпла яна, Як жваку жвала, ціхая, сонная. Рагамі пагруквала ў сьценку: Час Свайго абеду дакладна ведала. Калі хто, бывала, заходзіў да нас – Яна галавою махала ветліва. Сябе дазваляла часаць між рог. Глядзела разумна вачыма сумнымі. I я ля вазоў сабіраў мурог – I частаваў яе гэтым ласункам. Ніяк я ня мог малака дачакаць... Праз год – нарэшце! – з залысінкай белаю Каля шчасьлівай Лысоні – Дачка На хісткіх ножках, нязграбная, бегала. У холад Лысоню ўкрывалі Рудой Пасьцілкай, дачушку – аўчынкай мяккаю. ...Я помню, як маці на першы надой Ксьцілася, плакала, Богу дзякавала. У сенцах зацішна. Лысоні няма. Ня кліча сумна дачушку мілую. А мне сырадоем пахне зіма I сьнег рыпіць капытамі настылымі...
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|