РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Заспаная раніца мжыстая,
На фарбы і гукі скупая.
Нібыта сьцяжынаю мшыстаю,
Прыціхлай зямлёю ступаеш.
 
I вёдры прыглушана бразгаюць
Каля адсырэлае студні,
Лісьцёваю дыхае брагаю,
Пакутуе восень застудай.
 
Цыбатай нагой жураўлінаю
Імшарамі верасень крочыць.
Ад кіслых прысмак журавінавых
Заплюшчыла сонца вочы.
 
Цьвітуць успаміны верасам.
Няяснае мроіцца-сьніцца.
I моцна жадаецца-верыцца,
Што ўсё да паўдня праясьніцца.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца Водгукі
2009–2017. Беларусь, Менск.