 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Уцякала зіма ад вясны Па кустах вербалозаў рагатых, – Ёй каптан абарвалі яны, I на гольлі матляецца вата. Уцякала зіма ад вясны, Уцякала па рэках, азёрах, Лёд затрэскаў, закрэктаў, заныў, Здрадзіў лёд – і вада на прасторы. Толькі звон крыгалому ачах – Брод шукаюць бярозы-бяглянкі I трымаюць на ніцых плячах, Як дзяцей палахлівых, бусьлянкі. А вясна даганяла зіму; Заяц скочыў у лужу блакіту, Бо на хвост наступіла яму, I пралескі распырскаў, раскідаў. I ўцякала зіма ад вясны, Пад нагамі ламачча затлела, Парастрэсла па сьцежках лясных Сьнег апошні свой з ландышаў белых. Уцякала зіма ад вясны – Уцякала...
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2022. Беларусь, Менск.
|
|
|