 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Дагараюць апошнія дровы, Ўецца сінімі зьмейкамі чад. У часы завірухі зімовай Я жыцьцю свайму нават ня рад. У пару завірухі зімовай Сэрца прагне вясны і цяпла, Хоча суму цяжкія аковы Спапяліць на вугольлі датла. Дагараюць апошнія дровы, Ўецца зьмейкамі чад угары. Не парваўшы надолі аковы, Непрыкметна й жыцьцё дагарыць.
7.II.1942 г.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|