РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Золак
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Я-б ня плакаў
Апрануўшы схуднелыя плечы
Лахманамі убогай апраткі,
Я пайду па шляхох чалавечых,
Пераходзячы сьлізкія кладкі.
 
На плячах спрацаваных, сагнутых
Непасільнаю працаю ў крук,
Міма твараў пыхліва надзьмутых
Пранясу, як нагноены струп,
 
Сваю крыўду, адвечнае гора:
Хай глядзіць і дзівуецца сьвет;
Хай, убачыўшы, людзі гавораць:
“Чаго плачаш і ныеш, паэт?”
 
Адкажу, не хаваючы болю:
“Я-б ня плакаў ніколі й нідзе,
Каб народ мой знайшоў сваю долю,
Сваё месца заняў між людзей!”
 
1.V.1942 г.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.