РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Багдановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Дзьве сьмерці
Учора на Мяшчанскай вул., д. № 17,  
атруцілася сінільным квасам І.І. Іванова.  
Прычыны самагубства невядомы.
Калі патрыцый сьмерць з прыветам спатыкаў,
Прабіўшы жылы на руках,
Дрыжэлі сьпевы флейт, дзень ясны дагараў,
А праз акно струёю вецер павяваў
I... мігдаловы горкі пах.
 
Ты, грозны жэрабій, учора ўзяты зноў;
На срога сьціснутых губах
Ня мгліцца люстра гладзь; застыгла ў жылах кроў;
Скрозь вее цяжкі дым ад спаленых лістоў
I... мігдаловы горкі пах.
 
[1912]
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.