 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Не сумуй, бялявая бяроза, Не сумуй! Не ўсыпляй ты мары-крозы На зіму! Хоць ня вернем дагарэўшых вёсен Мы ізноў, – Нам натчэ надзея кросен Пра любоў. Пачуцьця ня зможа сівер-скруха Нам зглуміць, І зіма ў бялюткім пуху Адшуміць. Мы з табою радасьць напаткаем Не адну Ды сугучна засьпяваем Пра вясну. К нам вясна у кветкавым убраньні Прыдзе зноў; Зноў к нам вернецца каханьне І любоў.
18.X.1941
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|