РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Золак
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Дажджомся
Хоць восень лютуе ў прасторах –
Прадвесьніца жорсткай зімы, –
Мы верым і ведаем: скора
Дажджомся прадвесьня і мы.
 
Хоць можа зіма і наложыць
На землю аковы і сны,
Мы верым: яна нас ня зможа,
Дажджомся прыходу вясны.
 
1.X.1941 г.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.