 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Прылятае зь вясной лёгкакрылай Сонцавейнае радасьці зьніч. Я выходжу, каб песьняю шчырай Прывітаць нашы новыя дні. Над маёю Радзімай прадвесьне Рассыпае пяшчотаў цяпло. І цьвітуць мае звонкія песьні Каляровай вясёлкаю слоў. Жаўруковымі песьнямі звоніць Маладая вясновая даль. Усьміхаецца ласкава сёньня Нам бяздоннага неба крышталь. Абагрэтая ласкаю шчырай, Мкнецца ў далі дарога жыцьця... Так і хочацца звонкаю лірай Сеяць песьні па краю наўсьцяж. Так і хочацца мне, каб сягоньня Васілёчкамі песьні цьвілі, Каб луналі над цёплым улоньнем, Абагрэтае сонцам, зямлі.
4.IV.1943 г.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|