Ты чаго сумуеш, Ліра песьнярова? Ці ты гора чуеш, Ці мо’ нездарова? Кінь журыцца, ныці, Засьпявай вясёла, Як у сьпелым жыце Наліваны колас! Засьпявай, сяброўка, Аб каханым краю, Як пяе салоўка На сьвітаньні ў гаю! Рассыпай навокал Трэлі дзіўных тонаў, Каб пайшлі у сокі Нівы і загоны! Дык-жа кінь журыцца, Песьнярова ліра, І нахай срабрыцца Сьмех вясёлы шчыра!
16.V.1942 г.
|
|