РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Алесь Камоцкі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Проста – убачыць неба,
Цяжка – у яго паверыць,
Проста – кагосьцi ведаць,
Цяжка – кахаць бяз меры.
Вызначыць меру проста,
Ды не заўсёды варта
Ведаць дакладна кошты
Думкам, што прыйдуць заўтра.
 
Прыслухайся пра што пяе струна
У час, калi матыў расплюшчыў вочы.
Нам вельмi важна – добра пачынаць
Але важней – своечасова скончыць.
 
Мудра – ня ведаць лiшнiх,
Глупства – пасьпець усюды.
Мудрае дасьць нам Звышнi,
Глупствам адораць людзi.
Хочацца быць патрэбным,
Хочацца жыць iначай,
Цяжка паверыць небу,
Лёгка – яго ня ўбачыць.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.