РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Золак
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Зварот песьні
Чорны смутак цудоўную песьню
Прад зімой у мяне адабраў,
І пад ногі сабе падабраў
Чорны смутак цудоўную песьню.
 
Калі ў небе курлыкаў жураў,
Несучы прывітаньне прадвесьню,
Ён на лёгкіх крылах маю песьню
Беражліва прынёс і аддаў.
 
10.X.1941 г.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.