 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Я паўсюдна шукаў твае вочы, Каб у іх назаўсёды спыніцца, Нават самай бяссоннаю ноччу Ты магла мне раптоўна прысьніцца. Па жыцьці мяне водзяць дарогі, Як магу, выбіраю кірункі, Без цябе ўсё здаецца ўбогім – У спатканьні шукаю ратунку. Але ты не ідзеш мне насустрач, Мае кветкі табе без патрэбы. Паглынае пустыя пачуцьці Бессэнсоўна блакітнае неба. Мяккі вецер становіцца пругкім І паўсюдна вышуквае хмары, Ён як ты – не даецца ў рукі, Ды навокал гудзе ўладарна.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|