РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Алесь Камоцкі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Паклiкаў мяне вецер, а я
Якраз табе ўсьлед паглядаў.
А ты была зусiм не мая,
I вецер мяне клiкаў назад.
 
Памацаў вецер мне галаву,
Сказаў, што не пустая яна,
Я ведаў, што ня веру яму,
Ды цяжка было гэта прызнаць.
 
Памацаў вецер мне галаву,
Сказаў, што пасiвела яна,
А я ў той бок цiхенька зiрнуў,
Дзе ты стаяла моўчкi адна.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.