РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Алесь Камоцкі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Гэты вечар так паволі пачынаўся,
А пасьля імкліва зьнікнуў у начы.
І памкненьні цішынёю аб’яднаўшы,
Простым словам нашы думкі навучыў.
 
Гэтых словаў не хапала да сьвітаньня,
І наступныя дарыла шчодра ноч,
А ўжо тыя, што былі пры разьвітаньні,
Нам падказваў клапатліва дробны дождж.
 
Дожджык ліў, але яго ніхто ня бачыў,
Як і раніцу, што даўна надыйшла.
Я ішоў і забываў сустрэчу нашу,
А яна ўсё забыцца не магла.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.