Я забіраю сябе ў цябе, Заўтра я буду далёка-далёка, Будуць гучаць незнаёмыя крокі Тых, хто ня сьпіць, пакідаючы сьвет. Сонейка будзе спрыяць цемнаце Бачыць суладзьдзе бязьветраных думак, Трэба там быць, каб застацца разумным І па-другому жыцьця захацець. Я пакідаю сябе без цябе, Адпачывай побач з новай усьмешкай, А калі знойдзеш з мінулага нешта, Мне пазвані – я хачу паглядзець.
|
|