РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Багдановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Калі зваліў дужы Гэракл у пыл Антэя,
Як вецер валіць поўны колас да ральлі, –
Ўдыхнула моц у грудзі сына мацер Гэя,
І вось, цьвярды, як дуб, яшчэ, чым перш, сільнее,
Ён, напружыўшыся, падняўся ўраз зь зямлі.
 
Паломаны жыцьцём, чакаючы магілы,
Радзімая зямля, прынікнуў я к табе,
І бодрасьць ты ўліла ў слабеючыя жылы,
Зварушыла маёй душы драмаўшай сілы,
І месца ў ёй з тых пор няма ўжо больш жальбе.
 
1910
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.