РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Золак
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Калі часам у словах людзей
Мне пачуецца крыўда, абраза, –
Тады ў сэрцы маім зазьвініць-загудзе
Струн акорд і замоўкне адразу.
 
І ні болю, ні злосьці няма
На таго, хто пакрыўдзіць задумаў;
Толькі сэрца маё сьцісьне лёдам зіма,
І чало апаўецца задумай.
 
Калі-ж хто будзе ганьбіць мой Край,
Ці пасьмее над ім наглуміцца, –
У мяне тады ўспыхне на шчоках зара,
Запылаюць у гневе зарніцы;
 
Закіпіць тады ў сэрцы ў мяне
Хваля крыўды пякучай адразу;
І таму, хто святыню душы закране,
Не дарую ніколі абразу!
 
1.III.1944 г.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.