РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Уладзімер Караткевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Чайка
Проста ў хвалі, што чарадою
Гоніць злосны пастух-ветрадуй,
Чайка падае перада мною:
«Пашкадуй мяне, пашкадуй.
Не страляй мяне, чалавеча,
Стрэльбу страшную апусьці.
Сэрца рвецца. На хвалях вецер
Грывы белыя закруціў».
 
Супакойся. Плакаць ня трэба.
Лі спакойна крыклівы жаль
Пад чырвоным, ветраным небам
На узгоркі бурыя хваль.
Я, каханьнем сваім рассталяны,
Ўсё жывое шкадую цяпер,
І мяне на лясных палянах
Не баяцца птушка і зьвер.
 
І ў руках не стрэльба, а палка,
І іду я ў далёкі шлях
Ад прыгожай, ад лепшай, ад палкай,
Ад пагарды ў шэрых вачах.
Я іду спакойна, – ты бачыш, –
Мернай, цьвёрдай, сялянскай хадой...
Толькі часам сэрца заплача,
Быццам чайка над сівай вадой.
 
1960
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.