РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Золак
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Сябру паэту
Табе, як сябру і паэту,
За дружбу цёплую тваю,
Сяброўскай ласкаю сагрэты,
Ад сэрца шчырага пяю
Я гэту песеньку сваю.
 
Свае найлепшыя парывы,
Агонь душы і сэрца жар
Нясеш ты ў сьпеве гутарлівым
Любімай Бацькаўшчыне ў дар,
Як верны сын яе й пясьняр.
 
І ты, як чулы сын народу,
Гарыш агнём ягоных дум.
Калі-ж душу ў часы нягоды,
Як ланцугом зацісьне сум, –
Сьпявай пра шчасьце і красу!
 
Няхай цьвіце на роднай глебе
Твой сьпеў, як гожы васілёк;
Няхай лунае ў нашым небе,
Як лёгкакрылы матылёк
Лунае ў сонечных палёх!
 
21.III.1942 г.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.