РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Уладзімер Караткевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Бывай!
Хтось бязьвіннай крывёю заліў зару
І стагі заінелыя лоз.
Мой цягнік пакідае цябе, Беларусь, –
Твой сівер і твой мароз.
 
Я шчасьлівы, што зьнікну з гэтых палёў,
З гэтых пушчаў і берагоў.
Хай яны драньцьвеюць, закутыя ў лёд,
Калі так ужо любяць яго.
 
О, даволі! Намерзся! Пусьці зь сябе
Ў мора добрае, ў іншы край...
Я ні ў чым, ні ў чым не віню цябе.
Калі можаш – даруй і бывай.
 
III.1967 – 4.VII.1967. Менск.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.