РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Золак
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Маладосьць
Языком сасмаглым
Вецер землю ліжа,
Языком сасмаглым
Вецер ліжа сьнег.
Хай мароз сіберны
Твар і цела ніжа,
Не заб’е ён мары,
Мары аб вясьне.
 
Жорсткі сьнег рыпліва
Пад нагамі енчыць,
Ды імкнуцца крокі, –
Не спыніць іх бег!
Маладосьці нашай
Непрыстойна кленчыць;
Не сагнуць ёй шыю
Ні мароз, ні сьнег.
 
Маладосьць заўсёды
Пераможным маршам
Непахісна мкнецца
Ў новых дзён прасьцяг.
Дадае нам сілаў,
Грэе сэрцы нашы
Бел-чырвона-белы
Над Радзімай сьцяг.
 
21.II.1942 г.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.