РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Багдановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Гутарка з паненкамі
«Пабачце! Ластоўка малая
Для птушанят гняздо зрабіла,
І клапатліва ўкруг лятае, –
Аж паглядзець прыемна-міла!»
 
«Вельмі шаноўныя паненкі!
Тут ёсьць напэўна трохі цуду:
Ў гнязьдзечку міленькім і сьценкі
І дно яна зьляпіла з бруду».
 
[1912]
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.