РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Алесь Пісьмянкоў
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Кастусь і Марыся
Не сумуй, не сумуй Беларусь.
Па-над крыўдай сваёй узніміся.
Імя слоўнае ўспомі Кастусь
І адданыя
Вочы Марысі
Белавежжа паслухай лясы.
У іх пошуме ратнае былі.
Гэта вояў тваіх галасы.
Іх забілі,
Але не забылі.
Брукаванкаю Вільні іду,
Там,
Дзе нашыя сны не збыліся
І аб вечным гаворку вяду
З Кастусём і Марысяй,
З Кастусём і Марысяй...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.