РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ірына Агеева
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Першым пачаў Леанарда да Вінчы
Упісваць людзей у квадрат і круг.
Спачатку было ім, напэўна, нязвычна,
А зараз – дык лезуць ужо без патуг.
А зараз ужо быццам так і варта,
Няпроста цяпер без фармату пражыць.
Цікава, чаму ж спадар Леанарда
Ня выдумаў форму яшчэ й для душы?
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.