РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ірына Агеева
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Выразаць лішняе з успамінаў,
няхай па жывому,
няхай з пакутамі.
Выразы, лініі дня, што мінуў –
выкінуць з тома,
ў які закутая.
Тонкіх старонак не пашкадую,
заўтра пачнецца з новае кнігі,
ранак разбудзіць мяне не тую,
ну, а ў зіму праб’юцца адлігі.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.