 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Думае – герольды Ў барве й каронах? Рык фанфаронаў – ад суднага дня глухіх?.. А тут проста трубы Чэшскай фірмы «Лігатона». А на калках вісяць кажухі. Бэлькам – шэсцьсот (Тут што праўда, то праўда)... Сьведкі польскай, і нашай, і... іншай зары, Але тут... Тут сьпявае ціхутка радыё, І ў каморцы «тэлік» маленькі гарыць. Тут дзяжураць. Тут звон адбівае рупліва Ўсё, што зьелі, скахалі і прапілі... Ну вас... З вашым... туды... Рамантызмам саплівым. Вы, паэты ўлюбёнай маёй зямлі. Не прыполамі дам, Не дамаскай парфумай Пахнуць рукі «герольдаў» на гэтай «гары». Пахнуць яны жалезам, пылам і гумай, А ў сіх тых – часныком. (Ходзіць Кракавам грып.) Пахнуць добра баршчом, цёплым хлебам, цыбуляй, Як дзяды ў старожцы ці ў начлег на Дняпры... І мне добра. І шчыт Марыяцкі, як вулей, Над згасаючым Кракавам мёдам гарыць. Ў Яна Колтуна ані гэрбоў ні дукатаў (Як, між іншым, ва ўсіх «герольдаў» пяцёх), А звычайная, Такая сабе – Зарплата – Ад дзьвюх тысяч злотых да чатырох.
1971
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|