 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Была калісь пара: гучэла завіруха І замяла маей мінуўшчыны сьляды. Усьціхла ўжо яна... Плывуць у даль гады, А ўсё ня б’юцца скрыдлы духа: Куды цяпер ісьці? Куды? Ў душы гарыць агонь нуды – пануры, чорны. Ці мне крыніцай сьлёз сваіх яго заліць І плугам цяжкага мучэньня сэрца ўзрыць? – Мо ўзойдуць там надзеі зёрны!.. Куды ж ісьці і што рабіць?
[1911]
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|