РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Золак
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Навагоднія думкі
Яшчэ адзін змагарны год
Сышоў з жыцьцёвай явы...
Хоць мелі ў ім мы шмат нягод, –
Ён быў і годам славы.
 
Яму на зьмену Новы йдзе,
Сьнягамі ахрышчоны...
Каму: ці шчасьцю, ці бядзе
Ён – бацька нарачоны?
 
Ці-ж нам аб гэтым варажыць,
Сядзець, чакаць патолі?!
Калі па-людску хочам жыць, –
Каваць выходзьма долю!
 
Ніхто ня знае загадзе,
Што нам рыхтуюць годы...
Нас можа Новы павядзе
Да шчасьця, да свабоды.
 
1.І.1944 г.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.