РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Багдановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Мне сьнілася
Ўсё вышэй і вышэй я на гору ўзьбіраўся,
Падыймаўся да сонца, што дае нам цяпло:
Але толькі чым болей да яго набліжаўся,
Тым усё халадней мне й маркотней было.
 
Заскрыпеў сьнег сыпучы пад маімі нагамі,
І марозам калючым твар пякло ўсё крапчэй.
І, пануры, стамлёны, ўніз пайшоў я сьнягамі, –
Сонца там хоць і далей, але грэе цяплей!
 
[1910]
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.