РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
На нашым...
На нашым полі
Растуць бадылі, –
Ніхто іх ня поле,
Ня вырве зь зямлі.
 
Над нашай нівай
Крумцяць груганы, –
Ніхто ў іх шчасьлівай
Ня пусьціць стралы.
 
На нашым лузе
Гадзюкі шыпяць, –
Ніхто іх ня хлудзіць
Ня гоніць у гаць.
 
У пушчы ў нашай
Заводзяць зьвяры, –
Ніхто іх ня страша,
Ня гоне ў нары.
 
На нашым шляху
Калдобінаў цьма, –
Зь нягоды ці страху –
Раўняць сіл няма.
 
У нашай хаце
Тчэ кросны павук,
А вонкі пагнаці
Ня знойдзецца рук.
 
У нашым краі
Пануе чужак,
Ніхто не парае,
Пазбыціся як.
 
1919
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.