РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Усяночная
Усяночная
Велікодная
Непраглядная
Распасьцёрлася.
 
Ў цэркве Божае
Сьвечкі цепляцца,
Ўсё васковыя,
Ўсё ахвярныя.
 
Людзі грэшныя
Богу моляцца,
Паратуначку
Даглядаючы.
 
Ў гэту ночаньку
Велікодную
Зь мёртвых Богавы
Сын васкрэсіцца.
 
І жывёліна,
І дабрыніна
Узьвяселіцца
Узбушуецца.
 
Толькі ў горасьці
Ў чалавечае
Ці прасьветліцца
Усяночная?
 
1920
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца Водгукі
2009–2019. Беларусь, Менск.