Гэй, вольныя птахі, саколія дзеці! У вырай! Да сонца вясёлкавым шляхам! Час сонца схапіці і сонцам ірдзеці I зьведываць сьветы арліным узмахам. Гэй, вольныя птахі, патомкі крывічаў! Да неба! Па зоры і гром перуновы... Час крыльле расправіць – пагудка ўжо кліча, Ўжо віхры цярэбяць да шчасьця шлях новы! Гэй, вольныя птахі, ўладарнікі песьні! На шляхі, пад сьцягі красы і свабоды!.. Час вылецець к славе з пагібельнай плесьні I песьняй агністай дзівіці народы.
1920
|
|