РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Золак
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Радзіме
Над табой, дарагая Радзіма,
На тваіх васільковых прасторах,
Лютавалі шалёныя зімы,
І скуголіла ў роспачы гора.
 
Але ты, нібы волат-асілак,
Непахісны, цярплівы і дужы,
Не сагнутая іхняю сілай,
Не скарылася сіверу-сьцюжы.
 
І сягоньня пасьля дзікіх зімаў,
Іх сібернага скогату-песьні,
Ты выходзіш нязломнай, Радзіма,
На прастор і чакаеш прадвесьня.
 
9.II.1943 г.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.