 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Бегаў бай па сьцяне У чырвоным кафтане. Байку баіў. Ай, лю-лі! Жылі пчолкі у вульлі... Баіць ці не? – Баіць! Бегаў бай па сьцяне... Шла вясна па вясьне, Жылі пчолкі з году ў год... Бралі ў соты з кветак мёд... Баіць ці не? – Баіць! Бегаў бай па сьцяне... Ніхто пчолак не кране; Самі мёд зьбіраюць той, Самі ласваюць зімой... Баіць ці не? – Баіць! Бегаў бай па сьцяне... У той самай старане Пустапасам труцень жыў, Неяк з пчолкамі здружыў... Баіць ці не? – Баіць! Бегаў бай па сьцяне... Труцень кажа: «Дайце мне Глянуць, пчолкі, у вульлёк, Паспытаці ваш мядок!..» Баіць ці не? – Баіць! Бегаў бай па сьцяне... Ці так добра, ці так не, – Пчолкі добрымі былі, Трутня ў госьці прынялі... Баіць ці не? – Баіць! Бегаў бай па сьцяне... Труцень пальцам не кіўне: Пчолкі мёд нясуць да сот, Труцень есьць ды есьць той мёд. Баіць ці не? – Не!
1921
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|