РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Багдановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Пэнтамэтры
Чыстые сьлёзы з вачэй пакаціліся нізкай парванай,
Але, упаўшы у пыл, брудам зрабіліся там.
*
Хіліцца к вечару дзень, і даўжэйшымі робяцца цені;
З болем пад захад жыцьця ўспомніш пра гэтае ты.
*
Зь нізкага берагу дно акіяна вачам недаступна, –
Глуха укрыла яго сіняя цемень вады.
Але ўзьбярыся ў гару на вяршыну прыбрэжнай страмніны, –
Кожны каменьчык на дне, пэўна, пабачыш ты стуль.
 
1910
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.