 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Гнаны Янка доляй, Змушаны патрэбай Цягне ў места дровы, Каб купіці хлеба. А дзе кісьне пуня Панская старая, Прэцца Янукова Жонка маладая. П’е мужык на рынку Барышы за дровы, А паніч гуляе З жонкай мужыковай. Накупіў за дровы Янка хлеба, солі І вясло баранкаў Для сваёй Антолі. I гасьцінцам дома Жонку ён частуе, Паніча з палаца У руку цалуе.
[1922]
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|