РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Наш летапісец

Пасьвячаю Ў. Ігнатоўскаму
ў дзень пятнаццацёхгодзьдзя
яго культурна-грамадскай
працы на ніве Беларускай


 
Пад нашэпты пушчаў-бораў,
Пад напевы завірухаў
Летапісец творыць творы,
А ты слухай, шчыра слухай.
 
Беглі векі, як ручаі
Паміж нашых сьцежак, межаў, –
Чужаніца байкі баіў,
А ён толькі праўду рэжа.
 
Як жылі, як вечавалі,
Як пасьля былі ў прыгоне,
Адаб’е, як у крышталі,
Летапісец наш сягоньня.
 
Думкі мудрыя ён піша,
Нібы пацеркі з бурштынаў, –
Як пазбыцца лішніх крыжаў,
Як падняць дабро краіны.
 
Вызначае шлях наперад –
Дзе, кудой ісьці нам лепей,
Каб ня ўпалі зноў у нерат,
Каб палон не ашчарэпіў.
 
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
 
I ўзбуялі нашы людзі,
Пачалі ўвысь голаў высіць...
Зручна жыць на сьвеце будзе,
Калі ёсьць свой летапісец!
 
1924
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.